13 снежня стартуе агітацыйная кампанія
Сёння, 13 снежня, кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў пасля атрымання пасведчанняў змогуць пачаць агітацыйную кампанію. Апазіцыйныя партыі вылучылі ў кандыдаты каля 600 чалавек, Аляксандр Мілінкевіч стаў даверанай асобай яшчэ каля 200 прэтэндэнтаў ад апазіцыі. Аднак пакуль невядома, колькі з іх атрымаюць пасведчанні кандыдатаў.
Сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік заявіў, што не ведае, чаму мясцовыя выбаркамы адклалі рэгістрацыю кандыдатаў на апошні дзень: “Аб’ём па праверцы дакументаў досыць вялікі – правяраецца не толькі адпаведнасць прадстаўленых дакументаў, але і адпаведнасць працэдуры вылучэння патрабаванням заканадаўства”, — паведаміў Мікалай Лазавік.
У сярэднім па Беларусі конкурс на адно месца дэпутата мясцовага савета складае 1,3 чалавека. У той жа час, у большасць саветаў у сельскай мясцовасці будуць выбіраць на безальтэрнатыўнай аснове.
Канкурэнцыя будзе высокай толькі ў гарадскіх саветах, куды і падалі дакументы на рэгістрацыю большасць прадстаўнікоў апазіцыі.
Раней Тэлеграф паведамляў, што віцебскія апазіцыянеры абвінавацілі мясцовыя ўлады ў наўмысным парушэнні працэдуры рэгістрацыі кандыдатаў. Таксама Віцебская апазіцыя заявіла аб пазапраўнай агітацыі з боку мясцовых кандыдатаў – прадстаўнікоў БРСМ.
У той жа час, у ЦВК Беларусі лічаць, што выбарчая кампанія пройдзе спакойна, бо ўзровень мясцовых саветаў не мяркуе вялікай канкурэнцыі.
Паводле telegraf.by
|