Біл Гейтс выдаў беларускія калыханкі
Музыку да 11 калыханак напісаў Зміцер Вайцюшкевіч у сааўтарстве з паэтамі Уладзімірам Някляевым, Рыгорам Барадуліным, Леанідам Дранько-Майсюком і Алесем Камоцкім. Асобным бонусам дададзена старажытная габрэйская калыханка, якую спявае Аляксандр Памідораў, песня Юрыя Вудронка “Курка-раба” і “Мільярды зорак” ад “Нэа”.
Ідэя праекту належыць Дзіцячаму фонду ААН ЮНІСЭФ у Беларусі, які сёлета адзначае такім чынам 60-годдзе, а спонсарам дадзенага праекту па лініі ААН ЮНІСЭФ выступіў Біл Гейтс.
Праект некамерцыйны, дыск у продаж не паступіць. Але ўжо на праваслаўныя Каляды ў Інтэрнэце з’явіцца сайт www.lala.telecom.by, адкуль можна будзе бясплатна спампаваць песні-калыханкі.
Паводле “Комсомольская правда в Беларуси”
|