Суд працягваўся не доўга
Сёння, 12 снежня, у 10.30 ў Гаспадарчым судзе Мінска адбылося судовае пасяджэнне па іску КУП “Мінская Спадчына” да МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” аб скасаванні дамовы арэнды памяшкання па адрасе вул Рэвалюцыйная, 15, у Мінску.
Пасля разгляду матэрыялаў і выступаў бакоў, суд адмовіў у іску КУП “Мінская Спадчына”. Такое рашэнне было вынесена суддзёй Гаспадарчага суда г. Мінска Аленай Мельнікавай. Таксама быў адхілены сустрэчны іск МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” да “Мінскай Спадчыны”. Матывацыя рашэння суда будзе даслана абодвум бакам пазней, пра што паведамім дадаткова.
Інфармацыйны цэнтр
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|