“Бацькаўшчына” просіць Казуліна спыніць галадоўку
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” накіравала тэлеграму экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну з просьбай “спыніць галадоўку дзеля ўсіх нас, дзеля Беларусі”. У тэлеграме гаворыцца: “Сваім мужным крокам Вы абудзілі людзей, прымусілі пачуць голас нашай краіны ва ўсім свеце. Трымайцеся і паберажыце сябе. Мы з Вамі!”
|