диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Кошт “Белтрансгазу”

30 лістапада ўпершыню абвешчаны кошт “Белтрансгаза”, вызначаны ABN Amro. Па дадзеных беларускага боку, гаворка ідзе аб прыкладна $3,5 млрд. Калі гэтая ацэнка будзе прынятая, Беларусь зможа на працягу года-паўтара купляць газ не па $200 за тысячу кубаметраў, як патрабуе “Газпрам”, а па $120-140, да чаго ўжо і рыхтуецца краіна.

Учора першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка і кіраўнік упраўлення “Газпраму” Аляксей Мілер абмеркавалі падрахункі ацэнкі банка ABN Amro кошту “Белтрансгаза” і пастаўкі газу ў Беларусь у 2007 годзе. У “Газпраме” ўчора адмовіліся паведаміць, ці атрымалася дасягнуць якіх-небудзь дамоўленасцяў з беларускім бокам. У афіцыйным паведамленні манаполіі толькі падкрэсліваецца: “Беларусь з’яўляецца апошняй дзяржавай, якая захавала нізкія кошты закупкі расійскага газу ў 2006 годзе, што звязана з прыняццем рашэнняў, адпаведных эканамічным інтарэсам “Газпраму”. Пры гэтым кампанія ўпершыню афіцыйна прызнала, што гэтыя эканамічныя інтарэсы складаліся ў паэтапнай перадачы “Газпраму” правоў уласнасці на беларускі ўчастак газаправоду Ямал–Еўропа і землі пад ім у форме доўгатэрміновай арэнды. Аднак зараз перадача завершаная, і праект бюджэту “Газпраму” на 2007 год прадугледжвае продаж Беларусі 20 млрд. кубаметраў газу па $200 за тысячу кубаметраў.

Да апошняга часу ўлады Беларусі адмаўляліся верыць у тое, што расійскі газ можа падаражэць за адну навагоднюю ноч у чатыры разы. Аднак Уладзімір Пуцін падчас апошняга саміту СНД у Мінску пацвердзіў, што Расія са ўсімі краінамі Садружнасці пераходзіць на рынкавыя кошты. А каб гэтыя кошты не стукнулі па беларускіх спажыўцах, растлумачыў прэзідэнт РФ, “частка кошту на расійскі газ будзе капіталізавана ў кошт “Белтрансгазу”.

Пры гэтым Уладзімір Пуцін прадугледзеў магчымыя прэтэнзіі з двух бакоў адносна коштаў “Белтрансгазу”. “Незалежнымі ацэншчыкамі скончана ацэнка, — растлумачыў прэзідэнт. — І мы загадзя дамовіліся, што, якой бы яна ні была, і расійскі, і беларускі бакі з ёй пагодзяцца”. Намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў, што зробленая ABN Amro ацэнка “Белтрансгазу” прыкладна каля $3,5 млрд.

Гэта яшчэ не канчатковы кошт пытання. “Я думаю, што кошт “Белтрансгазу” будзе больш чым $3,5 млрд”, — адзначыў спадар Млынароў. Аднак, па яго словах, “незалежная ацэнка нашмат бліжэй да нашага боку”. Раней Аляксандр Лукашэнка назваў кошт $10-17 млрд, на мінулым тыдні ўскосна знізіў яе да $4,3 млрд. У “Газпраме” да апошняга часу неафіцыйна называлі лічбу $1,5-2 млрд. Апошняя афіцыйная ацэнка з боку манаполіі гучала ў 2003 годзе — $600-700 млн.

Алег Мельнікаў выказаў упэўненасць, што пры ўмове дасягнення дамоўленасці бакоў па кошце “Белтрансгаза” да канца года тэхнічнае газатранспартнае СП можа быць створана. Улады Беларусі, па словах службоўца, таксама разглядаюць шэраг прапаноў расійскіх кампаній аб прыватызацыі беларускіх нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных прадпрыемстваў, “якія дзейнічаюць у форме АТ”.

“Прыватызацыя “Белтрансгазу” непасрэдна звязаная з аб’ёмамі і коштам газу. Таму будзе некалькі ўзаемазвязаных дакументаў — аб продажы “Белтрансгазу” і аб умовах, якія забяспечваюць пастаўку газу ў Беларусь па прымальным кошце”, — паведаміў спадар Мельнікаў. Раней у якасці магчымага кампрамісу казалі аб кошце $140 за тысячу кубаметраў (гл. “Ъ” ад 7 лістапада), гэта значыць трохі даражэй, чым закупляе газ Украіна ($130 за тысячу кубаметраў). Аляксандр Лукашэнка таксама некалькі тыдняў таму папярэдзіў беларускія прамысловыя прадпрыемствы аб тым, што трэба рыхтавацца да $120 за тысячу кубаметраў. Калі за аснову будзе прыняты першы кошт, доля “Белтрансгазу”, што пераходзіць “Газпраму”, кампенсуе розніцу з $200 за тысячу кубаметраў на паўтара года, калі другая — толькі на год.

Наталля Грыб, “КоммерсантЪ”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович