Шведскі ўрад вылучыў для Беларусі 500 тысяч еўра

Па інфармацыі прэс-службы шведскага ўрада, сродкі будуць вылучаныя філіялу Цэнтральнай і Усходняй Еўропы няўрадавага амерыканскага фонду Германа Маршала праз Шведскае агенцтва міжнароднага развіцця.

“Дадзеная дапамога з’яўляецца выразам імкнення ўрада ўзмацніць падтрымку тым сілам, якія садзейнічаюць дэмакратызацыі Беларусі”, — заявіла, каментуючы гэта рашэнне, міністр па пытаннях міжнароднага развіцця Швецыі Гунілла Карлссон.

БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў