У Літве затрыманы беларус па падазрэнню ў шпіянажы

Генпракурор Літвы заявіў, што ў яго ёсць падставы падазраваць грамадзяніна Беларусі ў шпіянажы. Па дадзеных літоўскай пракуратуры, грамадзянін Беларусі дзейнічаў супраць інтарэсаў Польшчы. Як адзначыў генеральны пракурор Літвы, праведзенае затрыманне — вынік узаемадзеяння праваахоўных органаў Літвы і Польшчы. Пры гэтым аб прафесійнай дзейнасці і часу затрымання грамадзяніна Беларусі літоўская пракуратура нічога не паведамляе.

“Затрыманне ажыццёўлена, выконваючы просьбу аб прававой дапамозе Польшчы на падставе дзеючай двухбаковай літоўска-польскай дамовы”, — паведаміў генеральны пракурор Літвы Альгімантас Валанцінас 25 лістапада ў эфіры Літоўскага нацыянальнага тэлебачання, маючы на ўвазе дамову аб прававой узаемадапамозе.

Як паведаміў генеральны пракурор, у Польшчы распачата дасудовае расследаванне справы, “бо супрацоўнікі праваахоўных органаў Літвы маюць дадзеныя, што грамадзянін Беларусі дзейнічаў супраць інтарэсаў Польшчы”. Па дадзеных літоўскай пракуратуры, грамадзянін Беларусі доўгі час наносіў шкоду эканамічным і абаронным інтарэсам Польшчы.

Раней паведамлялася, што ў кастрычніку бягучага года літоўскія праваахоўныя органы дэпартавалі з краіны расійскага дыпламата, вінавацячы яго ў шпіянажы на карысць Расіі. У сваю чаргу, расійскія ўлады пасля аперацыі ФСБ у Калінінградскай вобласці затрымалі супрацоўніка Федэральнай службы выканання пакаранняў, якога абвінавацілі ў працы на спецслужбы Літвы.

Паводле telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў