диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Рэальны працяг перамогі “апельсіна” і “ружы”

Як урокі “каляровых” рэвалюцый асэнсоўваюцца сёння ва Украіне і Грузіі ?

Два гады таму калі дзесятка тысяч людзей, стоячы на марозным кіеўскім Майдане, скандзіравалі імя свайго лідэра, будучыня здавалася яснай: Украіна нарэшце вырвецца з постсавецкага балота, пазбавіцца ад залежнасці ад Расіі і хутка далучыцца да сям’і еўрапейскіх народаў. Далёка не ўсе з гэтых надзей спраўдзіліся.

Гаворыць Рыгор Вахапаў, журналіст украінскага “Новага канала”, які два гады таму прастаяў на Майдане да перамогі:
— Усё пайшло не так, як мы меркавалі. Мы чакалі, што наагул памяняецца лад, цалкам, уся палітычная эліта пазбавіцца ад неадназначных асобаў. Але гэтага не адбылося.

Літаральна праз месяц наступае гадавіна яшчэ адной каляровай рэвалюцыі – рэвалюцыі ружаў у Грузіі. Назіральнікі адзначаюць, што расчаравання там значна менш, чым ва Украіне. Па-першае, новае кіраўніцтва Грузіі на чале з Міхаілам Саакашвілі здолела дасягнуць заўважальных поспехаў у эканоміцы, а таксама ў барацьбе з карупцыяй. Па-другое, у Грузіі, у адрозненні ад Украіны, не адбылося рэваншу тых сіл, якія здаваліся назаўжды пахаванымі ў дні трыумфу ружы і апельсіна. На сёлетніх мясцовых выбарах у кастрычніку партыя прэзідэнта Грузіі атрымала пераканаўчую перамогу, у той час як парламенцкія выбары ва Украіне пасля месяцаў перамоў і палітычных манеўраў прынеслі перамогу партыі Віктара Януковіча.

Прэзідэнт Юшчанка заклікае сваіх прыхільнікаў не паддавацца расчараванню, нагадвае, што шлях і не мог быць кароткім, і цяперашні адкат – не назаўжды: “Яшчэ не вечар. Калі Вы шануеце дэмакратычны працэс, калі Вы шануеце тое, што нацыя спее, фармуе супольныя погляды на працягу доўгага часу, дык давайце яе паважаць. Чамусьці занадта эксплуатуецца тэма — за дзень і ўсё. Гэта не падыход”.

Але ў любым выпадку парыў людзей, якія стаялі на Майдане, не быў марным. Гаворыць Святаслаў Вакарчук, кіраўнік рок-гурту “Акіян Эльзы”, які граў на Майдане:
— Калі б сёння мяне хтосьці запытаў — ці гатовы ты яшчэ раз гэта зрабіць, я б адказаў — так. Я б яшчэ раз выйшаў і стаяў бы на Майдане. Бо каштоўнасці былі — свабода прыняцця рашэнняў, свабода быць паўнацэнным чалавекам у сваёй краіне.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька дагэтуль лічыць, што наймацнейшыя ў жыцці эмоцыі перажыў на кіеўскім Майдане незалежнасці, калі выступаў перад паўмільённай грамадой, якая ў адказ на ягоныя словы скандзіравала “Жыве Беларусь!”. Нягледзячы на тое, што праз два гады ў крэсла прэм’ера Украіны вярнуўся Віктар Януковіч, аранжавая рэвалюцыя мела безумоўны плён, перакананы спадар Лябедзька:
— Выбарчыя кампаніі, якія праходзілі пасля Майдану, далі адказ на гэтае пытанне. Выбарцы прымусілі ўладу лічыцца з іхным голасам. Там практычна няма фальсіфікацыяў. Там за каго прагаласавалі — ці гэта Януковіч, ці гэта Юлія Цімашэнка, такія вынікі і ёсць... Менш стала карупцыі, больш стала свабоды слова.

Беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык каля двух месцаў адбыў у намётавым мястэчку ў рэвалюцыйным Кіеве. Ён згадвае, што праз Майдан прайшлі сотні беларускіх актывістаў і тысячы звычайных грамадзян. Частка з іх сёлета вясной выйшла на мінскі майдан — Кастрычніцкую плошчу. І спадар Сіўчык перакананы, што падчас аранжавай рэвалюцыі ён бараніў беларускія інтарэсы.
— Усе падзеі, якія адбываліся пасля аранжавай рэвалюцыі, не могуць перакрэсліць масавага гераізму ўкраінскага народу. Ніякага расчаравання ў тых падзеях, якія былі два гады таму, у беларускіх удзельнікаў быць не можа. Мы пабачылі на свае вочы моц украінскага народу. Але, на вялікі жаль, мы ўжо тады адчувалі недахопы ўкраінскіх лідэраў.

На думку спадара Сіўчыка, тое, што ўкраінскія дэмакраты не змаглі выкарыстаць усіх шанцаў, якія дала аранжавая рэвалюцыя, даволі негатыўна паўплывала і на настроі ў Беларусі.

Вынік рэвалюцыяў – не ў перамозе рэвалюцыянераў, а ў тым, што рэвалюцыя мяняе кантэкст, мяняе ўсіх – і пераможцаў, і пераможаных. Віктар Януковіч сёлета перамог на першых у гісторыі Украіны сапраўды свабодных выбарах, тыя, што былі праціўнікамі дэмакратыі, прынялі дэмакратычныя правілы гульні. Гаворыць прэм’ер-міністр Украіны Віктар Януковіч:
— Я вельмі б хацеў, каб мы, вяртаючыся ў тыя “памаранчавыя” ці блакітна-белыя дні нашай гісторыі, адчувалі, што мы ўсё больш набліжаемся ў сваіх перакананнях і сімпатыях да агульнага палітычнага колеру — колеру нашага дзяржаўнага сцяга”.

Радыё “Свабода”,
Юры Дракахруст, Прага
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович