диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Фрунзенскім раёне сталіцы для “Бацькаўшчыны” памяшканняў няма…

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” працягвае шукаць памяшканне, каб размясціць свой офіс. Нагадаем, што на працягу ўжо больш як трох месяцаў прыпынена праца Беларускага дому, архівы і бібліятэка захоўваюцца на прыватных кватэрах, мэбля – у гаражах, супрацоўнікі “Бацькаўшчыны” працуюць па кватэрах. Кіраўніцтва горада параіла Згуртаванню шукаць памяшканне самім, абяцаючы аказаць спрыянне ў яго арэндзе, але ва ўсіх памяшканнях, што мы знаходзім, нам адмаўляюць: звычайна, яны раптам аказваюцца занятымі ці запатрабаванымі дзяржаўнымі ўстановамі.

За апошні месяц Згуртаванне беларусаў свету чарговы раз прагледзела шэраг памяшканняў. На аптымальны для нас варыянт, каб атрымаць арэнду, мы напісалі зварот ў адміністрацыю Фрунзенскага р-на г.Мінска і Мінгарвыканкам.

21 лістапада ўвечары атрымалі адказ ад першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёна Н.В. Жамойцінай. Нам было адмоўлена ў арэндзе памяшкання па вул. Якубоўскага, 23, на падставе таго, што УП “ЖРЭА №1 Фрунзенскага раёна” раптам вырашыла выкарыстоўваць яго ў сваіх мэтах. Удакладнім, што да таго часу, як нашае аб’яднанне звярнулася ў адміністрацыю, гэта памяшканне два разы выстаўлялася на аўкцыён і не было запатрабаванае.

Асабліва ўражвае апошні абзац ліста.

Прадстаўляем вашай увазе увесь тэкст:

“Председателю правления МОО
«ОБМ «Бацьковщина»
Маковской Е.П.

На ваше обращение по вопросу предоставления в арендное пользование помещения, расположенного по адресу: ул. Якубовского, 23, администрация Фрунзенского района сообщает, что в настоящее время вышеуказанное помещение снято с аукциона торгов по просьбе УП «ЖРЭО №1 Фрунзенского района г. Минска» с целью дальнейшего использования под собственные нужды объединения.

Предлагаем Вам в минском городском центре недвижимости ознакомиться с перечнем свободных площадей для подбора иного помещения.

Что касается территории Фрунзенского района, к сожалению, в настоящее время приемлемых помещений для размещения МОО «ОБМ «Батьковщина» не имеется.

Первый заместитель
главы администрации Н.В. Жамойтина

Нам застаецца толькі спадзявацца, што кіраўніцтва горада ўзгадае, што абяцала нам паспрыяць ў арэндзе памяшкання, якое мы для сябе знойдзем ….

Інфармацыйны цэнтр
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович