Навучанне ў Швецыі
Шведскі ўрад у рамах праграмы “Visby” дае мажлівасць атрымаць стыпендыі беларускім студэнтам і аспірантам на навучанне ва усіх ВНУ Швецыі ў 2007/2008 акадэмічным годзе.
Мовы навучання – шведская і англійская.
Апошні тэрмін прыняцця заявак – 1 сакавіка 2007 г.
Калі Вы жадаеце даведацца болей — запрашаем! Прэзентацыя адукацыйных праграм Шведскі інстытут і Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску ладзіць прэзентацыі праграмы “Visby”, на якіх вы зможаце даведацца болей пра мажлівасці навучання ў Швецыі.
Прэзентацыі адбудуцца:
У Гродна – 28 лістапада 2006 г., у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22, галоўны корпус, актавая зала) а 15-й гадзіне.
У Мінску – 29 лістапада 2006 г., у Беларускім дзяржаўным універсітэце (пр. Незалежнасці, 4). а 17-й.
У Гомелі – 30 лістапада 2006 г., у Гомельскім дзяржаўным універсітэце (вул. Савецкая, 104, аўдыторыя 22, чытальная зала) а 15-й.
Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя студэнты і маладыя даследнікі.
Больш дэталёвую інфармацыю аб праграме можна знайсці на старонцы
Шведскага інстытута: www.studyinsweden.se
Альбо www.swedishcentre.org
Паводле “Нашай Нівы”
|