Беларусь прыпыніла імпарт кандытарскіх вырабаў і спірту з Расіі
Кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Аляксандр Шпілеўскі падпісаў пастанову “Па процідзеянні ўвозу няякасных харчовых прадуктаў і спіртазмяшчальных вырабаў”, у якой рэкамендуецца спыняць на мытнях усе грузы з кандытарскімі і спіртазмяшчальнымі вырабамі, не Беларускай вытворчасці.
“У ДМК Рэспублікі Беларусь паступіла інфармацыя аб павелічэнні раскрыцця фактаў увозу ў рэспубліку няякаснай кантрафактнай кандытарскай прадукцыі і спіртазмяшчальных вырабаў. Дапушчэнне дадзеных тавараў у эканамічны абарот рэспублікі наносіць значную шкоду, а часцяком суправаджаецца выпадкамі атручванняў з наступствамі, небяспечнымі для здароўя грамадзян рэспублікі”, — прыводзіць тэкст пастановы БелаПАН.
“...даручана прыняць неадкладныя меры па затрыманні і транспарціроўкі на склады часовага захоўвання (СЧЗ) кандытарскіх вырабаў (у тым ліку цукерак, печыва, суфле і іншых), спіртазмяшчальных вырабаў, якія дастаўляюцца суб’ектам прадпрымальніцкай дзейнасці РБ”, — гаворыцца ў пастанове кіраўніка ДМК.
“У дачыненні затрыманых тавараў (кандытарскіх і спіртазмяшчальных вырабаў) у абавязковым парадку забяспечыць даследаванні на прадмет адпаведнасці ўсталяваным у РБ стандартам якасці. Аб фактах затрымання кандытарскіх вырабаў інфармаваць канцэрн “Белгасхарчпрам” з мэтай выяўлення і спынення ўвозу кантрафактнай прадукцыі”, — пастанавіў кіраўнік беларускай мытні.
Беларускія прадпрымальнікі ўжо паведамілі аб тым, што дзеянні беларускіх улад пазапраўныя, і яны церпяць страты.
“Мы нясем страты. Машыны ўсё наёмныя, яны былі зарэзерваваныя іншымі заказчыкамі на іншыя дні. У сераду яны павінны быць, напрыклад, у Аўстрыі, Францыі або Італіі, гэта значыць парушаюцца дамовы і ў фірм, якія падалі транспарт, — паведаміў адзін з прадпрымальнікаў, што пажадаў застацца невядомым. — Гавораць, што гэта адказ Беларусі на праблемы з увозам цукру і сваіх кандытарскіх вырабаў у Расію, але страты нясем мы, беларускія прадпрымальнікі”.
Паводле telegraf.by
|