Зачысткі ў Інстытуце гісторыі
Атэстацыйная камісія Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі прыняла пастанову пра неадпаведнасць Міхаіся Чарняўскага і Валянціны Вяргей пасадам старшых навуковых супрацоўнікаў.
Паводле Валянціны Вяргей, камісія ніяк не аргументавала свайго рашэння: “Гэта асабістае меркаванне, і ўсё”. Спадарыня Вяргей назвала такія паводзіны камісіі адсутнасцю маральных і этычных крытэраў.
В.Вяргей збіраецца звярнуцца да сваіх замежных калегаў з просьбай даць публічную ацэнку яе прафесійнай навуковай дзейнасці.
Валянціна Вяргей і Міхась Чарняўскі вядомыя сваёй грамадскай актыўнасцю. Вяргей уваходзіць у склад грамадскай ініцыятывы для захавання мемарыялу ў Курапатах, а Чарняўскі – адзін з кіраўнікоў руху ветэранаў беларускага Адраджэння.
Рашэнне камісіі мае рэкамендацыйны характар, але гэта сур’ёзная падстава для звальнення. Апошнімі гадамі з Інстытута гісторыі ўжо былі звольненыя навукоўцы Ніна Стужынская, Андрэй Кіштымаў, Генадзь Сагановіч і Сяргей Тарасаў.
Радыё “Свабода”,
www.svaboda.org
|