У Мінску апаганены мемарыял ахвяр Халакосту “Яма”
На мемарыяльным комплексе “Яма” ў мінулыя выходныя невядомыя нанеслі свастыку і аблілі белай фарбай скульптурную кампазіцыю “Апошні шлях”.
Ля мемарыялу раскіданыя ўлёткі ад “фронту арыйскага супраціву “Белая Русь”. Адначасова на дзвярах Ізраільскага інфармацыйна-культурнага цэнтра ў Мінску таксама з’явіліся свастыкі і антысеміцкія надпісы.
“Лічым гэты акт вандалізму праявай ярага антысемітызму і распальвання міжнацыянальнай варажбы. Спадзяемся, што дзяржаўныя органы дадуць яму адпаведную ацэнку”,— заявіў з гэтай нагоды Саюз беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў.
Радыё “Свабода”
|