Па росту ВУП Беларусь на 3-м месцы ў СНД
Беларусь знаходзіцца сярод лідэраў у СНД па тэмпе росту ВУП у студзені-верасні 2006 года ў параўнанні з аналагічным перыядам у мінулым годзе. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА ў Статыстычным камітэце Садружнасці.
Найбольшы прырост ВУП за 9 месяцаў зафіксаваны ў Азербайджане — 34%. На другім месцы знаходзіцца Арменія — 12,5%. Беларусь з узроўнем росту ВУП у 9,6% заняла трэцяе месца. Далей – Таджыкістан — 7,6%, Узбекістан — 6,6%, Украіна — 6,2%, Расія — 5,7%, Малдова — 5% і Кыргызстан — 3,2%.
У сярэднім па краінах СНД рост ВУП у студзені-верасні 2006 года склаў 6%.
Статкамітэт СНД не валодае дадзенымі па сітуацыі ў Грузіі, Казахстане і Туркменістане.
Паводле БелТА
|