Стажыроўка для журналістаў у Германіі
Прымаюцца заяўкі на стажыроўкі для журналістаў у Вольным універсітэце Берліна у перыяд з кастрычніка 2007 года па ліпень 2008 года. Прапануецца тры віды стыпендый:
• Junior-Fellowships для журналістаў з Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, якія маюць пяцігадовы досвед працы. Памер стыпендыі — 1025 еўра на месяц.
• Standard-Fellowships у залежнасці ад прафесійнага ўзроўню (мінімум — пяцігадовы досвед працы) Памер стыпендыі — ад 1100 да 1500 еўра на месяц.
• Праграма Abgeordnetenhaus of Berlin (Berlin State Parliament) Foundation scholarship для ўдзельнікаў з краінаў былой антыгітлераўскай кааліцыі (ЗША, Савецкі Саюз, Францыя, Вялікая Брытанія). Памер стыпендыі — 1300 еўра на месяц.
Заяўкі прымаюцца да 15 снежня 2006 года. Звярніце ўвагу, што заяўкі падаюцца толькі праз звычайную пошту на англійскай альбо нямецкай мовах. Заяўкі, дасланыя праз факс альбо электронную пошту, разглядацца не будуць.
Europaische Journalisten-Fellowships
Journalisten-Kolleg Freie Universitat Berlin
Otto-von-Simson-Str. 3 D-14195 Berlin
Тэл.: + 49 (0) 30 838 533 15
Факс: + 49 (0) 30 838 533 05
E-mail: info@ejf.fu-berlin.de
Сайт: www.ejf.fu-berlin.de
|