“Радыё Швецыя” па-беларуску — 2 гады ў эфіры
7 лістапада Беларуская служба “Радыё Швецыя” святкавала Дзень нараджэння. Два гады таму пазыўныя Беларускай службы ўпершыню прагучалі ў эфіры. Увесь гэты час, без перапынкаў і вакацый, мы знаёмілі нашых слухачоў з жыццём Каралеўства Швецыя, яго гісторыяй і культурай, асвятлялі значныя падзеі ў галіне шведска-беларускіх зносін.
У 2006 годзе мы павялічылі аб’ём вяшчання Беларускай службы ў два разы, распачалі вяшчанне ў FM-дыяпазоне, зрабілі нашу вэб-старонку больш зручнай для карыстальнікаў у Беларусі. Зараз нас можна знайсці па інтэрнэт-адрасу www.radiobelarus.se
У нашых планах — далейшая распрацоўка вэб-старонкі, частковы пераход у фармат МР3, магчымасць пад-кастынгу. Мы робім усё, што залежыць ад нас, каб задаволіць цікаўнасць і цікавасць нашых слухачоў у дачыненні да Швецыі. А таму — заставайцеся з намі на хвалях “Радыё Швецыя”, шаноўныя сябры, і да новых сустрэч у эфіры!
Дзмітрый Плакс (Dmitri Plax), Producer Radio Sweden
“SR International” Belarusian service
phone +46 (0)8- 784 11 46
mobile +46 (0)76- 207 33 51
fax +46 (0)8- 667 62 83
dmitri.plax@sr.se
www.radiobelarus.se
|