На што пойдзе Беларусь?
Альбо, адказ Сурыкаву
Што адбудзецца ў выпадку рэалізацыі расійскіх ініцыятыў? Ініцыятыў па перакрыццю з 2007 года паставак у Беларусь расійскай электраэнергіі, абмежаванню пастаўкі расійскай нафты ўнутранымі патрэбамі і падвышэнню кошту на газ да 140 долараў за тысячу кубаметраў....
У гэтым выпадку Беларусь будзе вымушаная ў адказ прыняць адэкватныя меры, сярод якіх, магчыма, будуць: рэзкае падвышэнне коштаў на транзіт нафты, газ, аўтатранспарт, а таксама падвышэнне арэнднай платы для расійскіх вайсковых баз у Вілейцы і Баранавічах. Такое меркаванне выказала “Інтэрфаксу” крыніца ў беларускіх урадавых радах, каментуючы заявы пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава аб магчымым узмацненні жорсткасці рэжыму паставак у рэспубліку энергарэсурсаў.
Акрамя таго, “крыніца” лічыць “тэарэтычна магчымым перагледзець дамову аб прызнанні расійскай уласнасці на магістральныя нафтапрадуктаправоды, паколькі Расія не выконвае міжурадавую дамову ад 2002 года аб роўных коштах на газ”.
Тым не менш, па яе словах, у існуючай сітуацыі Беларусь будзе прыкладаць максімальныя намаганні для дасягнення ўзаемапрымальнага кампрамісу ў пытанні паставак энергарэсурсаў, дамагаючыся паэтапнага падвышэння іх вартасці. Ён нагадаў аб гатоўнасці беларускага боку стварыць сёлета газатранспартнае СП і аб пачатку перамоваў на конт міжбюджэтных размеркаванняў беларускіх экспартных мыт на нафтапрадукты.
У цэлым, адзначыў ён, заявы аб узмацненні жорсткасці рэжыму энергазабеспячэння “вельмі падобныя на адчынены энергетычны шантаж з мэтай анексіі Беларусі”. “У Расіі лічаць, што прапанаваны Беларусі рэжым энергазабеспячэння істотна запаволіць тэмпы эканамічнага росту ў рэспубліцы і створыць “прынаду” для яе ўваходжання ў склад федэрацыі”, — сказала “крыніца”. Пры гэтым яна прывяла словы А.Сурыкава: “Калі мы станем Саюзнай дзяржавай, усе падобныя пытанні (значнае падвышэнне коштаў на энерганосьбіты) знімуцца, але толькі за абяцанні стаць Саюзнай дзяржавай плаціць — выбачыце”.
Як паведамлялася раней, Сурыкаў заявіў у пятніцу ў Мінску, што кошт расійскага газу для Беларусі з 2007 года складзе не меней 140 долараў за 1 тыс. куб. м (супраць $46,7 у 2006 годзе). Ён таксама паведаміў аб намеры Расіі абмежаваць пастаўкі нафты ў Беларусь патрэбамі ўнутранага беларускага рынку (каля 8 млн. тон) у выпадку нязгоды Беларусі пералічваць у расійскі бюджэт 85% збораў экспартных мыт на нафтапрадукты пасля іх уніфікацыі або ўвесь аб’ём экспартных мыт на светлыя нафтапрадукты. Акрамя таго, Расія, па словах А.Сурыкава, у 2007 годзе не будзе экспартаваць у Беларусь і электраэнергію, аб’ём імпарту якой, па ацэнцы беларускага боку, павінен скласці 3,3 млрд. квт.ч.
Паводле “Газета.Ru”
|