Беларускі Хельсінскі Камітэт пад пагрозай
Гаспадарчы суд Мінска пастанавіў канфіскаваць частку маёмасці Беларускага Хельсінскага камітэта (БХК). Такое рашэнне 1 лістапада прыняла суддзя Святлана Мішчук, паведамляе “Радыё Свабода”.
Канфіскацыі падлягаюць кампутар і мэбля з офіса БХК — усяго на суму 255 тысяч рублёў. Канфіскаваная маёмасць пойдзе на аплату 160 млн. рублёў штрафу і падатковых запазычанасцяў. Праваабарончую арганізацыю вінавацяць у няплаце падаткаў з фінансавай дапамогі, атрыманай у рамках праграмы ТАСІС. У БХК кажуць, што дапамога выдзялялася з умовай, што падаткі не будуць спаганяцца.
Акрамя таго, як паведаміў выканаўчы дырэктар БХК Алег Гулак, у Вярхоўным судзе зноў адкрылі ініцыяваную Мінюстам справу аб закрыцці БХК.
www.afn.by
|