диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Даўгаўпілскія беларусы ў Шаркаўшчыне

Першага кастрычніка 2006 года святкаваўся міжнародны дзень пажылога чалавека. Гэта свята адзначыў таксама і Цэнтр беларускай культуры; яго творчыя калектывы былі запрошаны на святочны канцэрт у невялікі слынны беларускі горад Шаркаўшчына. Дарэчы, адзін з мікрараёнаў Даўгаўпілса ў народзе таксама называць Шаркаўшчынай, бо там жыве і працуе многа выхадцаў з шаркаўшчынскай зямлі. У 2003 годзе Шаркаўшчына адзначыла сваё 500-годзе.

З шаркаўшчынскай зямлі паходзяць такія знакамітыя людзі як мастак, этнограф і фалькларыст Язеп Драздовіч, садавод-селекцыянер Іван Сікора. У раёне 56 культурных устаноў. Сярод іх Дом культуры, дзе у паўнюткай зале даўгаўпілскія беларусы віталі сваіх землякоў беларускімі песнямі, танцамі, вершамі. Пасля яны наведалі вёску Германавічы (у 18 км ад раённага цэнтра), дзе знаходзіцца музей Язэпа Драздовіча, графіка, жывапісца, скульптара, літаратара, збіральніка фальклору, аматара-археолага. Дарэчы, помнік яму пастаўлены і ў Мінску, у Траецкім прадмесці.

Ведаў Язэпа Драздовіча і дзядуля Таццяны Бучэль Сцяпан Красько. Нейкі час Я.Драздовіч жыў у вёсцы Лужкі, адкуль родам яе дзяды. У яе дзядулі жыў, пакуль маляваў яму насценныя дываны ў пасаг дочкам: адзін са старажытным замкам, другі — возера і лебедзі. Доўгімі вечарамі было пра што пагаварыць з гэтым цікавым чалавекам. “Пагаварыць — розуму набрацца”, — так сцвярджаў дзядуля.

Паводле інфармацыі ад Т.Бучэль,
Даўгаўпілс, Латвія

Добры хлопчык Шарачок.

Жыў калiсьцi добры хлопчык Шарачок,
Маленькi i прыгожы бацькаў пестунок.
Хадзiў за бацькам моўчкi следам,
Сям'i любiмчык, пасланнiк дзедаў.
Знайшоў аднойчы незнарок
У лесе бацькавым крынiцу —
Маленькi чысты ручаёк
З чароўнаю i чыстаю вадзiцай.
Прыходзiць людзi сталi да крынiцы
Напiцца каб халоднае вадзiцы.
Пайшло жыццё сялянскае у лад —
Знайшоў хлапец вяскоўцам клад.
Зрабiў маленькi Шарачок
(За вочкi шэранькiя звалi так)
Людзям усiм дабро.
У хуткiм часе паўстала там
Маленькае прыгожае сяло.
Да Шарачка хадзiлi за вадзiцай,
Усiх манiла да сябе крынiца,
Шаркоўшчынай назвалi гэтую мясцiну,
Яе 500-ю святкуем гадавiну.

Алена Бучэль
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович