Дзеці Беларусі пішуць пра Радзіму

“Радзіма вялікая і малая”

Ужо выдадзена кніга “Радзіма вялікая і малая”, па выніках Міжнароднага дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу, які ладзіла нашае Міжнароднае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў лютым – траўні 2006 года.

У кнігу ўвайшлі творы сарака трох пераможцаў, а таксама змешчаны спіс малюнкаў-пераможцаў, што будуць надрукаваны ў альбоме “Гэта мы — гэта наша гісторыя”. Зборнік выдадзены накладам ў 100 паасобнікаў, пры тэхнічнай падтрымкі і афармленні ПУП “Кнігазбор”.

Мы выказваем шчырую ўдзячнасць спадарыне Ірэне Калядзе-Смірновай, старшыні Дабрачыннага фонду “Ethnic voice of America” (Парма, ЗША), дзякуючы якой стала магчымым не толькі правядзенне самога конкурсу, але і годная ўзнагарода пераможцаў, а таксама выданне гэтай кнігі.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў