Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух

Калекцыя кніг, выдадзеных МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, папоўнілася. Выйшла ў свет навукова-папулярнае выданне, зборнік артыкулаў і ўспамінаў “Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя”. У кнізе змешчаны малавядомыя шырокаму колу чытачоў старонкі з гісторыі пратэстанцкай царквы і беларускага нацыянальнага руху ў першай палове ХХ стагоддзя, таму яна будзе цікава тым, хто захапляецца гісторыяй Беларусі ці жадае павысіць у ёй свой досвед.

Укладальнікамі кнігі сталі такія вядомыя гісторыкі, як Алег Латышонак і Станіслаў Акінчыц, а рэдагаваў выданне доктар гістарычных навук Захар Шыбека. У зборнік увайшлі артыкулы Алега Латышонка, Гая Пікарды, Алены Глагоўскай, Яна Пятроўскага, Аляксандры Бергман, Уладзіміра Франчука, Уладзіміра Канатуша, Юзафа Мацкевіча. Кожны артыкул прысвечаны асобнаму аспекту (палітычнаму, рэлігійнаму, культурніцкаму) грамадскага жыцця Беларусі, які адыграў ролю ў канфесійным падзеле, які мусіў пераадолець беларускі нацыянальны рух. Шэраг матэрыялаў прысвечаны значным асобам, пачынальнікам тых ці іншых рэлігійных накірункаў, “Беларускім рэфарматарам”.

Кніга “Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя” выдадзеная невялікім накладам — 200 асобнікаў. Праз некаторы час, яе электронны варыянт будзе змешчаны на нашым сайце (ў раздзеле “Бібліятэка”).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў