Аляксандр Казулін пачаў галадоўку пратэсту
20 кастрычніка 2006 года, экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Казулін пачаў бестэрміновую галадоўлю пратэсту.
У адпаведнасці з патрабаваннямі “Закона аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад арыштам” А.Казулін афіцыйна, пісьмова апавясціў адміністрацыю выпраўленчай установы, у якой ён адбывае пакаранне, аб пачатку галадоўкі. У гэтым дакуменце ён таксама паказвае чыннікі і патрабаванні, якія прад’яўляюцца ім у сувязі з пачаткам палітычнай галадоўкі. А. Казулін падкрэслівае, што яго галадоўка не ў якой меры не звязаная з умовамі знаходжання ў калоніі.
Да галадоўкі пратэсту Аляксандра Казуліна далучыўся яшчэ адзін палітычны зняволены — дэпутат Сяргей Скрабец, які таксама адбывае пакаранне ў калоніі Віцьба. Ён цалкам падтрымлівае палітычныя патрабаванні А. Казуліна.
20 верасня ў сваёй заяве А. Казулін прапанаваў апазіцыі, Палітрадзе АДС склікаць у лістападзе 2006 года Кангрэс дэмакратычных сіл; звярнуцца да прэм’ер-міністра Сідорскага з патрабаваннем у адпаведнасці з Канстытуцыяй прыняць на сябе з 21 верасня 2006 года часовае выкананне абавязкаў главы дзяржавы і прызначыць паўторныя прэзідэнцкія выбары; накіраваць звароты ў нацыянальныя і міжнародныя інстанцыі па пытанні нелегітымнасці прэзідэнцтва А.Лукашэнкі; стварыць нацыянальную камісію для арганізацыі і правядзення міжнароднага грамадскага трыбунала над А.Лукашэнкай і яго памочнікамі.
Па інфармацыі аб становішчы А.Казуліна і С.Скрабца тэлефануйце начальніку ўстановы №3 Віталю Ўладзіміравічу Агнісцікаву 8-0212-20-1163.
Прэс-служба А.Казуліна
www.kozylin.com
|