диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларускія каровы ўцяклі ў Польшчу

Незвычайная гісторыя гэтымі днямі здарылася на беларуска-польскай мяжы — мяжу нелегальна перайшоў (пераплыў па рацэ Буг) вялікі статак беларускіх кароваў. “Імігрантак” з-за іх супраціву не ўдалося адправіць назад у Беларусь такім самым спосабам — цяпер яны чакаюць аўтатранспарту з беларускага боку.

Статак з 242 беларускіх кароваў, якія пасвіліся на лузе непадалёк ад мяжы, падышоў да ракі Буг, па якой праходзіць беларуска-польская мяжа, каб напіцца. Паводле сведак, раптам каровы пачулі як мычыць карова на польскім баку мяжы і, нібыта падпарадкоўваючыся нейкаму загаду, кінуліся ў ваду і хутка пераплылі раку, апынуўшыся на польскай тэрыторыі каля гарадка Янаў Падляшскі, што паміж Тэрэспалем і Семятычамі.

Пабачыўшы такі дэсант, польскія і беларускія памежнікі, а таксама пастух з польскага боку мяжы абсалютна разгубіліся.

На дапамогу прыйшлі супрацоўнікі Янаўскага коннага заводу, дзе гадуюцца таксама і каровы — беларускіх кароваў, як сказаў кіраўнік заводу Марэк Трэля “у межах міжнароднай салідарнасці надбужанскіх земляробаў” накармілі і паставілі ў хлявы. Нечаканых гасцей агледзеў польскі ветэрынар.

Спадар Трэля, аднак, падкрэсліў, што не ўхваляе такіх формаў іміграцыі і хацеў бы, каб каровы як мага хутчэй вярнуліся ў Беларусь.

Спроба загнаць жывёл назад у ваду, каб яны пераплылі Буг у адваротным накірунку, скончылася правалам — каровы наадрэз адмовіліся нават увайсці ў ваду. На Янаўскім конным заводзе чакаюць, пакуль беларускі бок прышле за імі грузавікі.

У сераду ўвечары імігранткі яшчэ заставаліся ў Польшчы.

Паводле www.naviny.by
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович