КОНКУРС
“Падтрымка грамадскіх ініцыятываў у Менску і Менскай вобласці”
Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый – добраахвотнае аб’яднанне грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, абвяшчае конкурс “Падтрымка грамадскіх ініцыятыў у Мінску і Мінскай вобласці”, у якім могуць прымаць удзел зарэгістраваныя і незарэгістраваныя арганізацыі і ініцыятывы. Апошні тэрмін падачы заявак да 31 кастрычніка 2006 года.
Мэта конкурсу:
“Стымуляванне грамадскай актыўнасці на ўзроўні лакальнай супольнасці ў кантэксце агульнанацыянальнай кампаніі дэмакратызацыі Беларусі.”
Заяўнікі:
Зарэгістраваныя і незарэгістраваныя арганізацыі і ініцыятывы Мінску і Мінскай вобласці.
Будзе аддавацца прыярытэт:
– праектам, якія прапагандуюць дэмакратычныя каштоўнасці незалежнай беларускай дзяржавы: свабода, дэмакратыя, вольны рынак;
– перспектыўным праектам, якія могуць атрымаць маштабны працяг і якія кладуцца ў рэчышча агульнанацыянальнай кампаніі “За Свабоду”;
– праектам, якія прадугледжваюць далучэнне да грамадскай дзейнасці новых людзей і новых мэтавых групаў;
– праектам, накіраваным на вырашэнне канкрэтных праблемаў у сваёй мясцовасці;
– праектам ад асобаў ці ініцыятываў, якія пэўны час працавалі ці працуюць на валанцёрскіх пачатках;
– праектам з нізкім бюджэтам (да $500);
Як правіла, не падтрымліваюцца:
– інстытуцыянальныя выдаткі, тэхніка, заробкі;
– праекты, якія кансервуюць сітуацыю і скіраваныя толькі на сяброў арганізацыі/ініцыятывы;
– праекты, бюджэт якіх перавышае $1000;
– дафінансаванне больш буйных праектаў;
– бізнес-праекты;
– арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах.
Форма заяўкі.
І. Інфармацыйная характарыстыка праекту
• назва праекту;
• назва арганізацыі/ініцыятывы;
• кіраўнік праекту;
• кантакты (адрас, тэлефон, e-maіl);
• тэрмін выканання праекту.
ІІ. Рэзюмэ (1 абзац)
Утрымлівае зразумелае і кароткае апісанне сутнасці заяўкі. Анатацыя павінна быць: зразумелай, сціслай, канкрэтнай, выразнай. Уключае па адным-два сказы, якія адказваюць на наступныя пытанні:
• хто і якім чынам будзе выконваць праект?
• для чаго і для каго патрэбны гэты праект?
• якая праблема будзе вырашана выкананнем праекту?
• што атрымаецца ў выніку?
ІІІ. Інфармацыя пра арганізацыю/ініцыятыву. (1-2 абзацы)
Утрымлівае звесткі пра арганізацыю ці ініцыятыву, ад якой падаецца праект. Тлумачыць, хто падае заяўку, хто будзе выконваць праект, і чаму заяўнікі/выканаўцы (з-за сваёй кваліфікацыі, досведу, рэпутацыі) найлепшым чынам змогуць выканаць задачы праекту.
ІV. Мэтавая група
Падрабязнае апісанне, на каго і на якую мясцовасць разлічаны актыўнасці праекту.
V. Апісанне дзейнасці
• што будзе зроблена ў межах праекту?
• хто будзе выконваць дзеянні?
• як, калі і ў якой паслядоўнасці гэтыя дзеянні будуць здзяйсняцца?
• якія рэсурсы будуць прыцягнуты для выканання праекту?
VІ. Ацэнка праекту (чаканыя вынікі)
Крытэры, па якіх будзе ацэньвацца паспяховасць праекту. Якія вы чакаеце вынікі і якім бачыце магчымы працяг праекту.
(пункты ІV, V, VІ разам павінны займаць 1,5-2 старонкі).
VІІ. Бюджэт.
Падрабязнае апісанне кожнага артыкула выдаткаў.
Заяўкі прымаюцца ў электронным альбо друкаваным выглядзе
да 31 кастрычніка 2006 года
адрас: 220040 Мінск, а/с 208
e-maіl: 2konkurs@gmaіl.com
www.belngo.info
|