Юрыст царквы “Новае жыццё” спадзяецца на канструктыўны дыялог з уладамі
Пачаткам канструктыўнага дыялогу з уладамі назваў юрыст мінскай царквы “Новае жыццё” Сяргей Луканін перамовы памочніка прэзідэнта — начальніка галоўнага ідэалагічнага кіравання Адміністрацыі прэзідэнта Алега Пралескоўскага з пастарам царквы Вячаславам Ганчарэнкам. Іх сустрэча адбылася 17 кастрычніка ў Мінску, у Адміністрацыі прэзідэнта.
С.Луканін паведаміў, што па выніках сустрэчы пакуль пэўных рашэнняў не прынята. Разам з тым, па яго словах, кіраўніцтва суполкі працягне ўдзел у гэтых перамовах, хаця дата чарговай сустрэчы В.Ганчарэнкі з А.Праляскоўскім пакуль не вядомая.
Юрыст нагадаў, што перамовы праводзяцца па прапанове Адміністрацыі прэзідэнта ў сувязі з галадоўкай пратэсту супраць пазапраўных дзеянняў улад. Гэтая акцыя, у якой па стане на 18 кастрычніка ўдзельнічаюць 167 чалавек, пачалася 5 кастрычніка пад лозунгамі адмены рашэння Мінгарвыканкама аб пазбаўленні царквы зямлі і будынка, а таксама наданні культавага статусу будынка храма, у якім раней знахадзіўся кароўнік, выкуплены суполкай у калгаса імя Міхаіла Калініна. Адным з доказаў незаконнасці дзеянняў улад удзельнікі акцыі лічаць мізэрную суму ацэнкі квадратнага метра будынка (прыкладна 10 долараў ЗША), па якой прапанавана прадаць храм дзяржаўнаму фонду “Мінгармаёмасць”.
Фотаздымкі акцыі пратэсту



Паводле www.newlife.by, і
БелаПАН
|