Аб беларускім навучанне ў Іркуцку
Літаратурна-гістарычны клуб “Спадчына”: “Уплыў напалеонаўскага нашэсця на лёс народаў”
20 кастрычніка ў г. Іркуцку (Расія), у 18.00, у Доме сяброўства народаў (вул. Леніна, 54), пасля доўгага адпачынку, распачнецца першае ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне Літаратурна-гістарычнага клуба “Спадчына” (ЛГК “Спадчына”). Нават першая тэма сустрэчы будзе восеньскай: “Уплыў напалеонаўскага нашэсця на лёс народаў”. Арганізатарам мерапрыемства выступае Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага.
Пад час сустрэчы запланаваныя выступленні з дакладамі прадстаўнікоў беларускіх, польскіх, літоўскіх і ўкраінскіх грамадскіх арганізацыяў. Склад выступоўцаў не выпадковы, — у разглядзе гэтай тэмы важная не столькі асоба Напалеона Банапарта, колькі станоўчыя і адмоўныя бакі нашэсця, пераломленага праз лёс народаў.
Усіх, хто мае магчымасць і жаданне прыняць удзел у пасяджэнні клуба арганізатары з радасцю запрашаюць.
Каардынатар ЛГК “Спадчына” Вольга Галанава
|