диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Дзень салідарнасці ў Беларусі

У Мінску затрымана каля дзесятка чалавек
16 кастрычніка, у Мінску было затрымана каля дзесяці чалавек, якіх адвезлі ў дзяжурную часць міліцыі Цэнтральнага раёна Мінска. Юнакоў і дзяўчат затрымалі ў той момант, калі яны запалілі свечкі ля ўваходу ў метро на станцыі “Няміга”. Байцы спецназу міліцыі затрымалі яшчэ некалькіх чалавек на вуліцы, у якіх былі на заплечніках значкі “За Свабоду!”.

Разагнаная акцыя ў Салігорску
Пяць актывістаў дэмакратычнага руху затрыманыя: Ілля ды Іван Шылы, Аляксей Валабуеў, Дзяніс Карноў і Аліна Таранік.

Некалькі дзесяткаў людзей сабраліся на цэнтральнай плошчы горада, а частка планавала прайсці шэсцем ад мясцовага рынка па цэнтральнай вуліцы Леніна і далучыцца да тых, хто на плошчы. Па сведчанні Аляксея Валабуева, ніякіх абвінавачванняў людзям не выстаўлялі, а затрымлівалі “дзеля высвятлення асобаў”. Таксама салігорскі актывіст паведаміў, што з некаторымі з тых, хто планаваў удзельнічаць у акцыі, міліцыянты абыходзіліся жорстка.

У Гомелі затрымана каля паўтара дзесяткі чалавек
У Гомелі, 16 кастрычніка, а 21.00, супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзела міліцыі затрымалі каля паўтара дзесятка пераважна студэнтаў і школьнікаў, у іх ліку тры дзяўчыны. Ля помніка Кірылу Тураўскаму ў цэнтры горада моладзь ладзіла акцыю салідарнасці “Запалі свечку”.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі, спадар Зміцер, міліцыянты патлумачылі юнакам і дзяўчатам, што яны затрыманы дзеля высвятлення асобаў.

Дзень Салідарнасці ў Магілёве і Бабруйску
У Магілёве з нагоды Дня салідарнасці грамадскія актывісты правялі адразу некалькі акцый, у ходзе якіх нагадалі гараджанам пра зніклых палітыкаў ды зняволеную з палітычных матываў моладзь. Група грамадскіх актывістаў, трымаючы перад сабой іхныя партрэты, у суправаджэнні міліцыянтаў, некалькі разоў прайшла па пешаходнай вуліцы Ленінскай. Тым часам сябры незарэгістраванага “Маладога фронту” ў ходзе акцыі перад будынкам аблвыканкама, ля помніка Леніну, пакінулі партрэты зняволеных “маладафронтаўцаў”.

Вечар Дня Салідарнасці ў Магілёве быў адзначаны таксама вывешваннем перад будынкам абласнога КДБ бел-чырвона-белага сцягу, раскідваннем улётак з дахаў дамоў ды запальваннем традыцыйных свечак памяці. А ў Бабруйску ля капліцы перад могілкамі грамадскія актывісты запалілі свечкі памяці.

Брэст: масавыя затрыманні ў Дзень салідарнасці
14 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў міліцыю ўвечары 16 кастрычніка падчас акцыі, якая была прымеркаваная да Дня салідарнасці.

Актывісты кампаніі “За свабоду” выйшлі да Кобрынскага моста і стварылі на ягоных сходах ланцуг. Удзельнікі акцыі трымалі на грудзях вялікія літары, з якіх складаўся лозунг “Свабоду палітвязням!”.

Прыблізна праз дваццаць хвілінаў да месца падзеяў прыехала патрульная машына. Удзельнікам акцыі загадалі разысціся. Моладзь рушыла ў бок вуліцы МОПРа, запаліла свечкі і паспрабавала стварыць кола, але ў гэты час міліцыянты пачалі затрымліваць актывістаў.

У пастарунку затрыманыя знаходзіліся да позняга вечара. Ніякіх пратаколаў на іх не складалі. Міліцыянты патлумачылі свае дзеянні неабходнасцю высветліць асобы людзей, што бралі ўдзел у акцыі.

Усе затрыманыя пад час адзначэння Дня салідарнасці адпушчаныя

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович