У Бруселі праходзіць форум па сітуацыі ў Беларусі перад мясцовымі выбарамі
16 кастрычніка ў Бруселі дэпутаты Еўрапарламента арганізавалі форум, на якім еўрапейскія і беларускія палітыкі і журналісты абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі напярэдадні чарговай выбарчай кампаніі. У дыскусіі прымуць удзел прадстаўнік БНФ Юрый Губарэвіч, старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Жана Літвіна, а таксама дэпутаты Еўрасаюза і прадстаўнікі Рады ЕС.
Таксама сярод еўрапейскіх удзельнікаў: прадстаўнікі Фінляндыі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, і эксперты Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ).
Прадстаўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў будзе дакладаць на форуме аб становішчы прафсаюзаў у рэспубліцы і коштаўтварэнні на газ для Беларусі, яго эканамічных, палітычных аспектах.
Старшыня БАЖ Жана Літвіна паведаміць аб становішчы незалежных СМІ ў Беларусі. На пры канцы форума будзе арганізаваны прыём прысвечаны адкрыццю прадстаўніцтва бюро “За дэмакратычную Беларусь” і старту вяшчання “Еўрапейскага радыё для Беларусі”.
“Еўрапейскае радыё для Беларусі” – гэта праект нямецкай кампаніі Media Сonsulting, якая перамагла ў тэндэры Еўракамісіі на арганізацыю незалежнага вяшчання на Беларусь.
Офіс бюро “За дэмакратычную Беларусь” быў зарэгістраваны ў Бельгіі ў ліпні 2006 года. Дадзеная арганізацыя ўяўляе інтарэсы беларускай апазіцыі пры міжнародных арганізацыях. Кіруе ім Вольга Стужынская, асістэнт Парламенцкай Асамблеі НАТА Вольга Стужынская.
Паводле БелаПАН і
“Еўрапейскага радыё для Беларусі”
|