Знойдзена Тора, згубленая ў часы вайны ў Смілавічах

Беларускія іўдзеі знайшлі святую кнігу — Тору, страчаную ў часы вайны. Яна належала рэлігійнай грамадзе мястэчка Смілавічы на Міншчыне.

Рэліквія знікла ўвосень 1941 года. Тады фашысты правялі ў мястэчку карную акцыю і знішчылі габрэйскае насельніцтва. А ўжо ў наш час у музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі патэлефанаваў чалавек, які назваўся Міхаілам Шчэрбам. Ён знайшоў на гарышчы свайго дома скруткі Торы. Высветлілася, што ягоны дзед знайшоў у знішчаных фашыстамі Смілавічах Тору, прынёс яе дадому і выкарыстаў як уцяпляльнік для гарышча. Выратаванне святарных скруткаў заняло амаль год. І напярэдадні рэлігійнага свята Сімхат-Торы нарэшце рэліквія заняла сваё месца ў музеі. Спецыялісты лічаць, што знойдзеныя скруткі маглі быць напісаныя ў 19-м стагоддзі.

Паводле “ИТАР-ТАСС”
‹‹ на галоўную | у архіў