Дзе атрымаць візу на наведванне Ізраіля

Амбасада Ізраіля ў Беларусі прыступіла да выдачы віз у консульскім аддзеле дыпмісіі па адрасе: г. Мінск, праспект Партызанскі, 6-А.

Як паведамілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве краіны, падчас рамонту ў памяшканні амбасады дакументы на атрыманне ізраільскай візы прымаў філіял адной з турыстычных фірм. Зараз здаць дакументы і атрымаць дазвол на наведванне Ізраіля грамадзяне Беларусі могуць непасрэдна ў консульскім аддзеле.

У дыппрадстаўніцтве падкрэслілі, што беларускія грамадзяне атрымоўваюць адказ на свой запыт у дзень падачы дакументаў. Штодня амбасада выдае 30-40 ізраільскіх віз.

Інтэрнет-газета “Беларускія навіны”
naviny.by
‹‹ на галоўную | у архіў