Царкве “Новае Жыццё” пагражаюць бульдозерамі
Самая масавая галадоўка працягваецца. Галадаюць 212 чалавек.
Каля 8.45 на тэрыторыю царквы “Новае жыццё” ( вул. Кавалёва, 72, у Мінску) пад’ехаў цягач, бульдозер і тры мікрааўтобусы з цёмным шклом. Транспартная калона на паўгадзіны заблакавала ўезд у царкву. У размове з галадаючымі кіроўца бульдозера патлумачыў, што яны прыехалі “нешта раўняць” і чакаюць загаду Мінгарвыканкама на пачатак працы. Паводле відавочцаў, побач з кіроўцам бульдозера сядзеў чалавек у чыстай, не працоўнай вопрадцы. Размаўляць гэты чалавек адмовіўся.
Веруючыя мяркуюць, што магчыма ранішняе здарэнне было выпадковасцю, а магчыма – і псіхалагічнай атакай на галадаючых. Тым часам навокал Кавалёва,72 толькі катэджныя ўчасткі і такая тэхніка для працы там не патрэбная. Учора на месца галадоўкі “аглядзець тэрыторыю” прыязджаў кіраўнік Жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнай службы Маскоўскага раёна Мінска.
Самая масавая ў гісторыя галадоўка працягваецца. Да веруючых “Новага жыцця” штодня далучаюцца людзі з усёй Беларусі. На раніцу колькасць удзельнікаў акцыі складала 177 чалавек. Сёння ў будынку царквы на Кавалёва, 72 начавала 110 чалавек. Таксама сёння раніцай галадуючых наведалі прадстаўнікі Амбасады Злучаных Штатаў Лайл МакМіллан і Джэніфер Рок.

Так выглядаў будынак да яго набыцця царквой “Новае жыццё”.

Так выглядае будынак царквы зараз.
Прэс-служба Хрысціянскага праваабарончага Дому
|