Як арганізацыю назавеш, так яна і працаваць будзе
На сайце “Беларуская Масква” (http://www. maskva.com /index_bel.shtml), гэта праект Віктара Дзятліковіча, навінна-інфармацыйны змест не аднаўляецца з траўня гэтага года, канешне па прычыне занятасці аўтара праекта. Але форум сайта згуртаваў вакол сабе шэраг беларусаў.
10 кастрычніка на форуме “Беларускай Масквы” была адкрыта тэма “Выбар назвы для сайта і арганізацыі”. Зараз на ім даволі горача абмяркоўваецца пытанне аб стварэнні сайта а таксама некамерцыйнай грамадскай арганізацыі дзеля падтрымкі беларусаў, што прыязджаюць у Маскву, ці Маскоўскую вобласць. Закраналася нават пытанне аб размяшчэнні старонкі новай арганізацыі на сайце “Беларускай Масквы”, але толькі пакуль як дыскусійная зачэпка.
Вы маеце магчымасць прыняць удзел у абмеркаванні гэтай тэмы. Адрас форума: http://www.maskva.com/ forum/viewtopic.php?t= 369&start=0&postdays=0&postorder=asc&highlight
Можа ваша прапанова будзе гістарычным укладаннем у стварэнне актыўнай беларускай суполкі Масквы і падмаскоўя. Хочацца спадзявацца, што гэта файная ідэя не застанецца ў архіве запланаванага нашымі сябрамі.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|