Беларусь — не турма!
8 кастрычніка актывісты салігорскага “Маладога Фронту” правялі пікет у падтрымку палітвязняў.
Каля цэнтральнай плошчы моладзь павесіла транспарант з надпісам “Беларусь — не турма” і раздавала мінакам улёткі з інфармацыяй пра палітзняволеных лідэраў моладзевага руху: Змітра Дашкевіча (арыштаваны 15 верасня і знаходзіцца ў адным з мінскіх СІЗА) і Паўла Красоўскага (затрыманы на мінулым тыдні і абвінавачваецца ў дачыненні да выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе).
Таксама ва ўлётках меўся заклік праявіць салідарнасць з маладымі вязнямі 16 кастрычніка і падтрымаць Змітра і Паўла, напісаўшы ім ліст.
— Хлопцам неабходна адчуваць падтрымку, — гавораць некаторыя ўдзельнікі акцыі. — Ня трэба выходзіць на плошчы і вешаць расцяжкі. Падтрымаць іх можна, проста напісаўшы ліст:
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ: 220050, г.Мінск, вул.Валадарскага, 2, камера 9-2
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ: 211656, Віцебская вобл., Полацкі раён, в. Малое Сітна, вул. Лясная, 11.
АРТУР ФІНЬКЕВІЧ: 212002, г. Магілёў, вул. Пушкіна 65, ПУОТ №43, пакой 211
Пікет не быў санкцыянаваны мясцовымі ўладамі, аднак абышлося без затрыманняў.



Паводле saligorsk.org
|