Вяртанне на Беларусь за “пяць сольда”

У Беларусі падрыхтаваны праект дзяржаўнай праграмы па вяртанні з-за мяжы суайчыннікаў, у мінулым грамадзян Беларусі, што выехалі за межы рэспублікі.

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, паведаміў першы намеснік кіраўніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС рэспублікі Аляксей Бягун. Па ягоных словах, праграма скіравана на прыцягненне ў рэспубліку працоўных рэсурсаў. У ёй прадугледжана, што для былых суайчыннікаў па шматлікіх пазіцыях, у тым ліку па працаўладкаванню, падаткаабкладанню будуць прадугледжаныя вызначаныя палёгкі ў параўнанні з іншымі эмігрантамі.

Аляксей Бягун таксама адзначыў, што ў цяперашні час азначылася станоўчая дынаміка вяртання былых грамадзян у рэспубліку. У гэтым спісе пераважаюць такія дзяржавы, як Расія і Украіна і нават Ізраіль. Агульная колькасць зваротаў, якія рэгіструюць праваахоўныя органы на атрыманне беларускага грамадзянства, у год — каля 15 тыс., а выязджаюць каля 8-10 тыс.

Прадстаўнік МУС падкрэсліў, што ў рэспубліцы няма масавых замежных дыяспар, няма і падстаў для напружанасці і сацыяльнага выбуху. Распачатыя ўсе меры, каб забяспечыць пражыванне і працоўную дзейнасць замежнікаў у рамках прававога поля ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Штогод выдаецца каля тысячы дазволаў замежным грамадзянам для занятку легальнай працоўнай дзейнасцю.

Паводле www.belta.by
‹‹ на галоўную | у архіў