диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Пераможцы дзіцячага конкурсу ў Балгарыі

Нягледзячы на цяжкасці з памяшканнем, што сёлета напаткалі “Бацькаўшчыну”, арганізацыя імкнецца не губляць тэмпу працы і максімальна здзейсніць усё запланаванае.

На пачатку года Згуртаваннем быў абвешчаны літаратурна-мастацкі конкурс для дзяцей 12-15 гадоў “Радзіма вялікая і малая”. Як і заўжды, накірунак гэтага конкурсу быў выразна патрыятычны і ставіў на мэце выявіць найбольш таленавітых і патрыятычна выхаваных дзяцей з усёй Беларусі. Удзельнікаў, як і ў мінулыя гады, было вельмі шмат, што забяспечыла напружанай працай сяброў конкурснай камісіі. Сярод аўтараў краязнаўчых даследаванняў, літаратурных і жывапісных твораў былі абраныя дзеці, якія атрымалі заахвочвальныя прызы, а пераможцы, вызначаныя конкурснай камісія, былі запрошаныя да вандроўкі ў Балгарыю.

Арганізацыя адпачынку – плён шматгадовай дабрачыннай дзейнасці кіраўніка дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі”, мецэнаткі з Кліўленда (ЗША) Ірэны Каляды-Смірноў. Сп-ню Ірэну і Згуртаванне “Бацькаўшчына” яднае доўгае паспяховае супрацоўніцтва, адным з накірункаў якога з’яўляецца заахвочванне беларускіх дзяцей да ведання сваёй гісторыі.

Дзеці радаваліся мору і адпачынку на сапраўдным курорце, удзельнічалі ў літаратурных і гістарычных віктарынах, ладзілі спаборніцтвы, ездзілі на экскурсіі, каталіся на караблі і развучвалі беларускія песні. Насычаная праграма паездкі выклікала шчырае захапленне дзяцей, а пазней і іх бацькоў. Ужо там, у Балгарыі, маленькія беларускія патрыёты пачалі пісаць удзячныя лісты на імя Ірэны Каляды-Смірноў. Гэтыя лісты разам з некаторымі фотаздымкамі стануць лепшай ілюстрацыяй пачэснай справы сп-ні Ірэны на карысць фізічнага і духоўнага здароўя нашай нацыі.

Арцём Барздоў, г. Барань Аршанскага р-на, Віцебскай вобл., 14 гадоў:

“Шаноўная спадарыня Ірэна! У Балгарыі ўсё добра: і мора, і дрэвы, і сонца, і неба. Тут усё лепш, чым у нас, у Беларусі, -- вось такія думкі напаўнялі маю галаву, калі я толькі прыехаў у Балчык. Але ўжо праз некалькі дзён я пачаў думаць інакш. Успаміны аб маім доме, аб маім родным горадзе Барані, аб кожным куце і дрэве. Яшчэ праз некалькі дзён я толькі і марыў, каб хутчэй паехаць дамоў, у БЕЛАРУСЬ. І ніякае Чорнае мора, ніякі басейн не змаглі перапыніць гэтых думак. Да нас тэлефанавалі бацькі, казалі аб дужа дрэнным надвор’і. Тады мне яшчэ больш захацелася дамоў. Цяпер я разумею, як Вам было цяжка. Я вельмі дзякую Вам. Мне здаецца, што ўсе дзеці з Беларусі, якія пабывалі разам са мной у Балгарыі, сапраўды зразумеюць, што лепш за сваю Радзіму ў свеце нічога няма. Можа, Вы падумалі, што мне не спадабалася ў Балгарыі? Не, гэта не так. Тут вельмі хораша! Пра гэта пісаць не буду, і Вы мяне зразумееце... Мне вельмі цікава, як Вы, сумуючы па Радзіме, трымаецеся ў Амерыцы столькі часу? Дзякуй Вам за ўсё, паважаная Ірэна!”

Святлана Жук, г. Вышні Валачок, Расія, 14 гадоў:

“Паважаная спадарыня Ірэна! Дзякуй за тое, што даеце дзецям мягчымасць пабачыць свет. Дай Божа Вам добрага здароўя на доўгія гады. Сонца ласкава грэла, хвалі на моры былі ціхімі. Начамі ўдалечыні мігцеў маяк. На зорным небе вісеў чароўны месяц, ды такі вялікі, што, здаецца, ён ляжаў у маіх руках. Я загарала, плавала ў басейне ці на моры. Амаль кожны дзень мы з сяброўкаю хадзілі збіраць ракавіны.

Хоць нарадзілася я ў Расіі, але бацькі мае беларусы. І мне вельмі цікава пазнаваць беларускую гісторыю і мову. Таму я яе з задавальненнем вучу, каб ведаць родную мову. Дзякуючы Вам я магу размаўляць амаль два тыдні на родна й беларускай мове.

Адпачынак атрымаўся добрым. Вандроўка ўдалася. Дзякуй Вам вялікі!”

Андрэй Баярскі, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл., 12 гадоў:

“Паважаная Ірэна Каляда-Смірноў! Кажу Вам вялікі дзякуй, што я змог паехаць у Балгарыю! Тут мне вельмі спадабалася адпачываць, таму што тут прыгожыя краявіды і чыстае паветра, і ўвогуле, Балгарыя вельмі прыгожая краіна, але не прыгажэйшая за Беларусь! І яшчэ раз вялікі Вам дзякуй!”

Эдзіта Маліцкая, в. Баброўнікі Астравецкага р-на, Гродзенскай вобл., 15 гадоў:

“Кожны чалавек марыць аб нечым фантастычным. Я таксама марыла пабываць за мяжой. Мне вельмі падабаецца беларуская мова, вывучаю яе з задавальненнем. Калі пісала сваю працу, то нават не спадзявалася, што сваімі стараннямі змагу выйграць адпачынак на моры. Мяне вельмі радуе, што маё гістарычнае даследаванне дапамагло мне яшчэ больш даведацца пра сваю Радзіму. У Балгарыі мне вельмі падабаецца, напэўна таму, што побач са мной добразычлівыя людзі, якія любяць сваю Радзіму Беларусь. Хоць у нашай краіне няма велізарнага мора, незабыўнай прыгажосці гор, але наша краіна напоўнена сваім хараством, мае сваю гісторыю.

Паважаная спадарыня Ірэна! Хачу выказаць удзячнасць за цудоўны адпачынак у Балгарыі!”

Зміцер Дашкевіч, г. Іванава, Брэсцкая вобл., 14 гадоў:

“Паважаная Ірэна! Я вельмі ўдзячны Вам за свой цудоўны адпачынак у Балгарыі. Мне тут вельмі спадабалася. Было шмат цікавых экскурсій. Яшчэ мы ўдзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях. Плавалі па моры на вялікім караблі. Спявалі беларускія песні і ўспаміналі нашу Радзіму. Я знайшоў тут шмат сяброў. Тут вельмі цудоўная прырода, але мне больш падабаюцца родныя краявіды. Вы вельмі добрая жанчына. Хай Бог дасць Вам здароўя! І жывіце як мага даўжэй! Жадаю Вам і далей услаўляць нашу слаўную Беларусь! Жыве Беларусь!

Наталля Сёмуха, в. Старына Стаўбцоўскага р-на, Мінскай вобл., 15 гадоў:

“Паважаная Ірэна Каляда, я Вам вельмі ўдзячна, бо паехала сюды дзякуючы Вам. Каб папасці сюды, я намалявала малюнак. Я з самага дзяцінства марыла паехаць за мяжу. І вось мая мара здзейснілася. Папаўшы ў Балгарыю, я пабачыла яшчэ адну цудоўную краіну. Я гавару яшчэ адну, бо для мяне самая цудоўная краіна – гэта Беларусь.

Нашы кіраўнікі – гэта спадар Валера, спадар Мікола, спадарыня Алена і спадарыня Ганна. Гэтыя людзі вельмі цікавыя і вясёлыя і зрабілі ўсё, каб мы адпачылі тут вельмі весела. І гэта ў іх атрымалася, бо з такімі спадарамі не можа быць сумна. Кожны дзень яны праводзілі розныя гульні і конкурсы. Мы ездзілі на розныя экскурсіі, убачылі краіну ва ўсёй яе прыгажосці.

Хачу сказаць Вам вялікі дзякуй за тое, што дарыце дзецям такі цудоўны адпачынак!”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович