Семінар па правядзенні журналісцкага расследавання ў сетцы Інтэрнэт
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ад імя амбасады ФРГ у Беларусі арганізуе семінар па правядзенні журналісцкага расследавання ў сетцы Інтэрнэт.
Семінар пройдзе ў перыяд з 12-13 кастрычніка 2006 г. Пачатак заняткаў 12 кастрычніка 2006 г. у 14.00 у Мінскім МАЦ. У якасці кіраўніка семінара выступіць сп. Павел Быкоўскі, медыяэксперт.
На семінары будуць разгледжаны тэарэтычныя і практычныя пытанні камунікацый у сетцы Інтэрнэт:
- функцыі і структура Интэрнэт;
- віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстання;
- інфармацыйныя прапановы, online-службы для журналістаў;
- як працаваць з вялікай прапановай інфармацыі, прапанаванай сеткай Інтэрнэт
- расследаванне па выбранай тэме і падрыхтоўка матэрыялу;
- агульнае абмеркаванне падрыхтаваных матэрыялаў.
Звяртаем увагу, што колькасць удзельнікаў абмежавана і просім даслаць у якасці пацвярджэння Вашага ўдзелу рэгістрацыйны фармуляр.
Заняткі адбудуцца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры па адрасу:
Праспект газеты Праўда 11
12.10.2006 у 14.00
Рэгістрацыйны фармуляр просім даслаць да 4 кастрычніка 2006 па факсу 270 39 95 альбо па электроннай пошце spielhagen@ibb.by
Кантактныя тэлефоны: 207 49 72, 8029 640 12 42 (Edith Spielhagen)
д-р Э.Шпільхаган,
кіраўнік сектара СМІ Мінскага МАЦ
|