Праграма прафесійнай падрыхтоўкі журналістаў

Фонд Цэнтра Прэсы для Краінаў Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы разам з партнёрамі: Школай Грамадскіх Навук, Палатай Прэсавыдаўцоў, а таксама Ініцыятывай “Свабодная Беларусь” запрашаюць журналістаў беларускай лакальнай прэсы на праграму падрыхтоўкі па тэхніцы журналістыкі і ролі СМІ ў грамадстве.

Праграма
На працягу тыдня, калі ўдзельнікі праграмы будуць знаходзіцца ў Варшаве, адбудуцца заняткі, агульнай працягласьцю 46 гадзінаў; у тым ліку: 12 гадзінаў лекцыяў па тэме “СМІ і грамадзянская супольнасць”, мэтай якіх зяўляецца ўсведамленне журналістам іх выключнай ролі ў грамадстве; 28 гадзінаў прызначаных на практычныя заняткі, якія дапамогуць ўдасканальваць прафесійныя навыкі журналістаў, якія ня маюць профільнай вышэйшай адукацыі. У рамках практычных заняткаў 12 гадзінаў будуць адведзеныя тэме “Як пісаць, каб вас чыталі” і 16 гадзінаў - тэме “Tэхнікі журналістыкі – інтэрв’ю, рэпартаж, першая паласа газеты”. Апрача таго ў межах праграмы адбудуцца сустрэчы з галоўнымі актывістамі польскай прэсы, а таксама старшынёй Міжнароднага Інстытуту Прэсы (International Press Institute – IPI). Усе матэрыялы і заняткі будуць перакладзеныя на беларускую або расейскую мову.

Каму адрасаваная праграма?
Праграма падрыхтоўкі разлічаная для актыўных журналістаў незалежнай беларускай лакальнай прэсы, ў якіх няма вышэйшай адукацыі па журналістыцы. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца асобы, журналісцкі стаж якіх можа быць пацверджаны дакументамі з рэдакцыі альбо ГА “Беларуская Асацыяцыя Журналістаў”. Да ўдзелу ў праграме будзе адабрана 30 асобаў.

Дзе і калі?
Падрыхтоўка адбудзецца ад 12 па 18 лістапада 2006 г. у Варшаве. Фонд забяспечвае кошт праезду і пражывання.

***

Анкету кандыдата неабходна падаць праз інтэрнет старонку www.pressby.pl (гл. Раздзел “Бланк заявы” па левым баку старонкі). У выпадку пытанняў ці праблемаў пішыце на e-mail: info@pressby.pl

‹‹ на галоўную | у архіў