“Палітычная сфера” – беларускі паліталагічны часопіс
Часопіс “Палітычная сфера” паўстаў у 2001 годзе з ініцыятывы групы маладых навукоўцаў-палітолагаў. “Палітычная сфера” – гэта навуковае і акадэмічнае выданне, што парадаксальным чынам існуе па-за межамі фармальных інстыцыяў. Паўставанне сучаснай сацыяльна-гуманітарнай веды не магчымае без адпаведна арганізаванай навуковай супольнасці, інфраструктуры правядзення даследванняў, публікацыі навуковых твораў. Часопіс – есць неад’емнай часткай навуковай інфраструктуры і яго заснаванне было стратэгічным падмуркам для фармавання сапраўднай беларускай паліталогіі. На сенняшні час выйшла ужо 6 нумароў прысвечаных рознай тэматыцы. Апошні нумар “Разнастайнасці мінулага” прысвечаны навукаму аналізу палітычных практыкаў працы з мінуўшчынай і калектыўнай памяццю. Электронныя версіі папярэдніх нумароў можна абачыць у электроннай бібліятэцы: http://kamunikat.net.iig.pl.
Рэдакцыйная рада часопіса ажыццяўляе бесплатную рассылку аднаго нумару часопіса для азнаямлення. Замовіць часопіс (адзін нумар) ці падпісацца на яго вы можаце праз зварот на электронную скрыню: political_sphere@yahoo.com.
|