Былы кіраўнік МЗС Літвы можа стаць амбасадарам у Беларусі
Былога кіраўніка МЗС Літвы Антанаса Валеніса жадаюць адправіць літоўскім амбасадарам у Беларусь. Тым больш, што новы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства гэтай рэспублікі Пятрас Вайцекунас да свайго прызначэння таксама быў літоўскім амбасадарам у Мінску.
Камітэт Сойма (парламента) Літвы па замежных справах яшчэ ў чэрвені разглядаў кандыдатуру Валеніса — але не ў Беларусі, а ў Партугаліі. Аднак пазней сам Валеніс адмовіўся…
У Літве, аднак, асцерагаюцца, што беларускія ўлады могуць не прыняць у сябе ў якасці амбасадара суседняй краіны экс-міністра, які не раз адкрыта выступаў у падтрымку апазіцыі. У Мінску сцвярджаюць, што менавіта Валеніс (быў тады міністрам замежных спраў Літвы) і літоўская амбасада (якая ўзначальвалася цяперашнім главой МЗС Пятрасом Вайцекунасам) арганізавалі і скаардынавалі мітынг апазіцыі ў Мінску ў сакавіку 2006 года.
АНН
www.annews.ru
|