диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Шоў Мадонны было без Лукашэнкі

Учорашняе шоў амерыканскай поп-зоркі Мадонны ў Маскве прайшло без чаканага аншлагу. Каб убачыць скандальную зорку, на стадыён “Лужнікі” прыйшло крыху больш за 50 тысяч гледачоў — прычым, служба бяспекі арэны разлічвала на 75 тысяч наведнікаў.

Адбыліся неістотныя змены і ў самой праграме Мадонны. Перадусім, было цікава, як успрыме маскоўская публіка відэарад да песні “Sorry”. У часе папярэдніх выступаў у рамках еўрапейскага турнэ пад “праклёны”, што спявачка адрасавала “брудным” палітыкам, на вялізным экране адзін аднаго змянялі выявы дыктатараў і прыхільнікаў аўтарытарнага стылю кіравання. Сярод “абраных” аказаўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, як апавядаюць гледачы, у Маскве Мадонна адзначылася паліткарэктнасцю і ня стала ўскладняць адносіны з гаспадарамі. Лейтматывам візуальнага суправаджэння кампазіцыі “Sorry” сталі асобы, датычныя да пачатку ваенных дзеянняў ці абвінавачаныя ў генацыдзе — Франка, Мусаліні, Гітлер, Сталін, Мугабэ, Пол Пот, Піначэт, Фідэль Кастра, Садам Хусейн, паўночнакарэйская дынастыя Кімаў, нават старэйшы і малодшы Бушы.

Аднак на развітанне спявачка не ўстрымалася ад невялікай лекцыі: маўляў, Расея вось ужо пятнаццаць гадоў дэмакратычная краіна, таму ўсе тут мусяць быць свабодныя і вольна выказваць свае думкі. З чым усе і пагадзіліся.

Дарэчы, анансаваная сустрэча Мадонны з сям’ёй Уладзімера Пуціна не адбылася.

Паводле радыё “Свабода”
svaboda.org

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович