Прэзентацыя беларускага....

Сябры!
Запрашаем усіх Вас на прэзентацыю метадычных матэрыялаў да новага навучальнага году.

21 верасня (чацвер) у 17.00 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13) Таварыства Беларускай Школы і Таварыства Беларускай Мовы ладзяць прэзентацыю новых навучальных дапаможнікаў, падручнікаў для беларускіх школ і садкоў.

Акрамя таго будуць прэзентаваныя шырокай публіцы 2 інтэрнэт-праекты: http://nastaunik.info i http://dzietki.org

Вы зможаце задаць свае пытанні аўтарам і арганізатарам, паглядзець выставу, прыдбаць нешта для хатняй бібліятэкі, атрымаць найноўшую інфармацыю і завязаць карысныя знаёмствы.

‹‹ на галоўную | у архіў