Беларуская бібліятэка ў Познані

Бібліятэка Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтру ім. Францішка Багушэвіча, дзякуючы дапамозе грамадскіх арганізацый і прыватных ахвярадаўцаў, паступова папаўняецца новымі кніжкамі.

Дзякуючы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў збор перададзеная ўся серыя кніжак Бібліятэкі “Бацькаўшчыны”, ахвяраванню якіх паспрыяла спадарыня Алена Макоўская. Ахвоту перадаць свае кніжкі выказалі таксама: ўдава Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна, спадарыня Ялянта Смялоўская (супрацоўніца беларускай службы радыё “Палонія”), а таксама спадар Анатоль Маўчун (шматгадовы познанскі дзеяч, сябра арганізацыі). Сябры Цэнтру шчыра дзякуюць усім ахвярадаўцам.

Віталь Воранаў

На здымку Сяржук Гіркін, магілёўскі актывіст БНФ, наведвае офіс Беларускага Цэнтру ў Познані.

‹‹ на галоўную | у архіў