диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Сталічная мэрыя дазволіла правядзенне “Джынсавага фэста”

Акцыя з назвай “Джынсавы фэст” пройдзе з 16.00 да 20.00 у Парку сяброўства народаў, недалёка ад пляца Бангалор, 16 верасня. Па словах намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, “Джынсавы фэст” — акцыя салідарнасці з палітвязнямі і пацярпелымі ад ціску ўлад актывістамі апазіцыі. Для ўдзельнікаў акцыі арганізатары запланавалі рок-канцэрт.

Пры гэтым, Віктар Івашкевіч выступаў у якасці аднаго з арганізатараў акцыі і быў здзіўлены, чаму сталічныя ўлады прынялі рашэнне санкцыянаваць апазіцыйную акцыю.

“Я не магу зразумець логіку ўлад, чаму яны дазволілі “Джынсавы фэст”. Магчыма, гэта звязана з тым, што інфармацыя аб гэтай акцыі ўжо пайшла ў народ. І яны зразумелі, што лепш дазволіць правесці санкцыянаванае мерапрыемства, чым чакаць, як усё скончыцца 16 верасня”, — выказаў здагадку ў інтэрв’ю БелаПАН Віктар Івашкевіч.

Намеснік старшыні партыі БНФ, аднак, дадаў, што ў беларускіх рэгіёнах мясцовыя ўлады па розных прычынах забараняюць правядзенне вулічных акцый, арганізатарам якіх выступаюць апазіцыйныя актывісты.

Дазволіўшы правядзенне “Джынсавага фэста” на плошчы Бангалор, Мінгарвыканкам пры гэтым забараніў правядзенне заяўленай дэманстрацыі па маршруце кінатэатр “Кастрычнік” — плошча Незалежнасці – вуліца Сурганава – парк Сяброўства народаў, бо гэта “створыць перашкоды для пешаходнага і транспартнага руху ў раёне вышэйназваных вуліц”. Адпаведны ліст заяўнікі акцыі “Джынсавыага фэсту” Павел Юхневіч, Аляксей Шыдлоўскі і Віктар Івашкевіч атрымалі з Мінгарвыканкаму за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Ціцянкова.

Паводле telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович