“Не!” ядзернаму магільніку на мяжы з Беларуссю

Літва адмовілася ад намеру будаваць на мяжы з Беларуссю ядзерны магільнік, які павінен забяспечыць захаванне адходаў Ігналінскай АЭС. Аб гэтым паведаміў дырэктар літоўскага агенцтва па нагляду за радыёактыўнымі адходамі Дайнюс Яненас. Такім чынам беларускі бок дабіўся пераносу будаўніцтва далей ад прыродаахоўнай зоны.

“Магільнік для радыёактыўных адходаў з Ігналінскай АЭС літоўцы пабудуюць побач з АЭС, на тэрыторыі, якая прымыкае да вёскі Апрыварду”, — перадае словы Дайнюса Яненаса “Наша Нiва”.

У траўні 2006 года Беларусь на сесіі Камісіі ААН па ўстойлівым развіцці прапанавала ўвесці забарону на будаўніцтва ядзерных аб’ектаў зблізку ахоўных прыродных тэрыторый. Асобна Беларуская дэлегацыя выявіла занепакоенасць намерам Літвы пабудаваць на агульнай мяжы ядзерны магільнік, бо той находзіцца зблізку асоба ахоўных прыродных зон.

Раней Эксперты МАГАТЭ заклікалі ўлічваць заўвагі мясцовага насельніцтва і суседзяў Літвы. У сувязі з гэтым, будаўніцтва такога аб’екта ў Гілялаўкее (паблізу з беларускай тэрыторыяй) не пажадана. Па меркаванню назіральнікаў МАГАТЭ, літоўскія ўлады самі маюць права вызначыцца з гэтым пытаннем. Аднак размяшчэнне сховішча ў Гілялаўкее — не мэтазгодна.

У канцы 2005 года прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка таксама заявіў, што на месцы Чарнобыльскай АЭС можа быць пабудавана сховішча ядзерных адходаў.

Паводле газеты “Наша Ніва” і
telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў