У амбасадзе ЗША ў Беларусі адбылася жалобная імпрэза
Супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту 11 верасня 2001 года. На тэрыторыі амбасады ЗША сёння прыспушчаны дзяржаўны сцяг.
5 год таму два пасажырскія “Боінгі”, захопленыя тэрарыстамі-смяротнікамі, былі накіраваныя ў будынкі вежаў Усясветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Йорку, пахаваўшы пад заваламі каля трох тысяч чалавек. Трэці захоплены самалёт абрынуўся на частку будынку абароннага ведамства – Пентагона – у Вашынгтоне. Чацвёрты па ліку “Боінг” у той жа дзень упаў на паўдзённым захадзе штату Пенсільванія – мяркуецца, што дзякуючы высілкам пасажыраў ён не даляцеў да Белага дому.
Агульная колькасць ахвяраў перавысіла 3 тысячы чалавек.
Радыё “Свабода”
svaboda.org
|