“Бацькаўшчына” падтрымала акцыю
“Дадзім Дзецям Шанец Чытаць Па-Беларуску”

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” падтрымала акцыю “Дадзім Дзецям Шанец Чытаць Па-Беларуску”, якая нядаўна была абвешчана Салігорскай моладзевай арганізацыяй. Актывісты пачалі сваю дзейнасць з распаўсюджваня аб’яў па сродках масавай інфармацыі, а таксама раздаючы ўлёткі на вуліцах. Банер акцыі збору кніг змешчаны і на нашым сайце.

Галоўнай мэтай гэтай акцыі маладзёвага руху стала збіранне беларускамоўных кніг для дзіцячага дома ў Слуцку, каб дзеці мелі магчымасць чытаць казкі, легенды, байкі ці прыказкі на роднай мове.

Мы рады, што моладзь арганізоўвае такія адмысловыя акцыі, карысць якіх – для будучыні нашай краіны! Таму наша аб’яднанне ў падтрымку гэтай акцыі перадало маладзёвым актывістам Салігорска для дзіцячага дома такія кнігі як: “Беларусь. Гістарычныя вандроўкі”, “Я — беларус, і тым ганаруся” (зборнікі лепшых прац Міжнародных дзіцячых конкурсаў, што ладзіць наша аб’яднанне) і зборнік паэзіі Наталлі Арсенневай “Пад сінім небам”.

Акцыя працягваецца!!! Прымайце ў ёй удзел!!!
Кантактаваць з арганізатарамі акцыі можна праз
e-mail: saligorsk@saligorsk.org
ці па тэлефоне: +375293700204.
Перадаць кнігі можна па адрасу: г.Салігорск,
вул. К.Заслонава 53, кв.114.
Паштовы індэкс 223710.

Дзеля будучыні нашых дзяцей! Дзеля будучыні беларускай мовы!
Прымі ўдзел — не будзь абыякавым!

Інфармацыйны Цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў