Цвёрды падыход дзяржавы....
(пераклад і перапрацоўка)
Міністэрства эканомікі вырашыла падтрымаць падвышэнне мытных збораў на імпарт харчовых прадуктаў, каб кампенсаваць адмоўнае сальда знешняга гандлю. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра эканомікі Таццяна Старчанка.
Па яе словах, назіраецца прырост імпарту такіх харчовых тавараў як свініна, ялавічына, хлебакандытарскія вырабы, сыр, тварог.
“Гэтыя прадукты ў дастатковай колькасці вырабляюцца ў Беларусі. Таму ўвоз гэтых тавараў не зусім апраўданы. Рэспубліканскім органам неабходна ўважліва разгледзець аб’ектыўнасць дадзенага імпарту і прыняць адпаведныя меры, — лічыць намеснік міністра. — Летась за справаздачны перыяд Беларусь мела дадатнае сальда ў гандлі спажывецкімі таварамі, а сёлета — адмоўнае. Гэтую негатыўную тэндэнцыю неабходна спыніць. Тут могуць ужывацца розныя сродкі, але першым чынам гэта – мыта”.
З пункта погляду дзяржавы, пазіцыя чыноўніка збольшага зразумелая. Але з пункту погляду спажыўца такая пазіцыя абсурдная: цяжка яму растлумачыць, на якой падставе ён з сваёй уласнай кішэні павінен плаціць за беларускую цыбулю амаль у два разы больш, чым за імпартную.
Нагадаем, што ў студзені — ліпні дэфіцыт знешняга гандлю склаў $ 960,7 млн. у параўнанні з прафіцытам у $ 198,7 млн. за сем месяцаў 2005 года.
Паводле АФН
afn.by
|