диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Заўтра ёсьць учора

“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выдала кнігу Кастуся Акулы “Заўтра ёсьць учора”. Раман з’яўляецца 15 кнігай з серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, якая была заснавана ў 2004 годзе.

Гэта вострасюжэтны раман вядомага пісьменніка напісаны ў Канадзе для канадыйскага чытача. Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускай жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Гераіня рамана Марыя Каравай, страціўшы сваю сям’ю і цудам выжыўшы пасля двух расстрэлаў – і немцамі, і партызанамі, – урэшце рэшт воляй лёсу апынулася ў Канадзе, дзе сустракае забойцу сваёй сям’і. Вера і бязвер’е, хрысціянская пакорлівасць, і барацьба за волю, міласэрнасць і помства – тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму яе народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасці для яго і па сёння.

“Заўтра ёсьць учора” – адзіны англамоўны твор аўтара, які ў 1968 годзе з’яўляўся лепшым бестселерам у Канадзе. Выданне з’яўляецца асаблівым для Беларусі. Па-першае, гэта другое выданне К. Акулы на Беларусі, першым быў раман “Змагарныя дарогі” выдадзены ў 1994 годзе. Па-другое, гэта першае беларускамоўнае выданне рамана “Заўтра ёсьць учора”. Па-трэцяе, гэта аўтарызаваны пераклад: Ірына Варабей узгадняла з Кастусём Акулам перакладзены раман. На жаль, аўтар не дачакаўся выхаду кнігі ў друк у Беларусі, ён памёр 29 студзеня 2008 года ў Таронта.

Вось што ў прадмове да кнігі напісала Ірына Варабей: “Раман напісаны на мове таго народа, сярод якога і прыйшлося хавацца ад тых кашмараў. Трэба сказаць, што, напэўна, стаў пачынальнікам новага жанру, хаця сам пра гэта і ня думаў”.

Выданне кнігі стала магчыма дзякуючы намаганням Ірына Варабей (Канада), Вользе Качан (Аўстралія) і Ірэне Калядзе-Смірновай (ЗША).

Кніга выйшла невялікім тыражом, усяго 500 асобнікаў, таму ўсім прыхільнікам творчасці Акулы варта паспяшацца ў набыцці кнігі.

Заўтра ёсьць учора : раман / Кастусь Акула ; пер. з ангельскай, прадм. Ірыны Варабей. – Мінск : Медисонт, 2008. – 200 с. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 15).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 4, красавiк 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович