Біяметрычныя візы ў консульстве Вялікабрытаніі
Амбасада Вялікабрытаніі ўводзіць біяметрычныя візы. Для падачы дакументаў кожная асоба павінна будзе прысутнічаць асабіста, каб зняць электронныя адбіткі пальцаў і зрабіць лічбавы здымак.
Новыя правілы прынятыя з мэтаю аховы асабістых звестак і барацьбы з фальсіфікацыяй візаў. Біяметрычныя візы з’яўляюцца сусветнай практыкай. Такія візы плануе ўвесці і Ёўразвяз.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by)
|