50 год Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Йорку

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Парафіяльная Рада ды Сястрынства Кафедральнага Сабору Святога Кірылы Тураўскага запрашаюць 25 лістапада 2007 г. на ўрачыстую Літургію, прысвечаную 50-м угодкам ад пачатку набажэнства ў нашым Саборы.

Літургія пачнецца а 10 гадзіне раніцы. Па яе заканчэнні ў грамадскай залі, адбудзецца ўрачыстае святкаванне . Прыходзьце з сваёй сям’ёю ды запрасіце сваіх знаёмых. Абед будзе на ахвяраванні прысутных.

Да 20 лістапада просім паведаміць аб Вашым удзеле ў святкаванні па кантактных тэлефонах:
1. Старшыня Парафіяльнай Рады: Р. Гарошка – 1(718)813-05-78
2. Стараста: А. Колбун – 1(347)248-28-72
3. Скарбнік: М. Сагановіч – 1(347)668-33-87
4. Ст. сястра Т. Красоўская – 1(646)250-17-84

Адрас 401Atlantic Ave, Brooklyn, N. Y. 11217 tel.(718) 237-1600. Даехаць можна: падземнымі цягнікамі: B, Q, 2, 3, 4, 5 да прыпынку Atlantic Ave;
цягнікамі: D, M, R, N да прыпынку Atlantic Ave- Pacific Str.
цягнікамі: A, C, G да прыпынку Schermerhorn Str.

Паркаваць машыны можна на платных стаянках, або ў гаражы на Schermerhorn Str. – два блокі паралельна Atlantic Ave.

Паводле www.belaoc.org

‹‹ на галоўную | у архіў